Колькасць наведванняў бібліятэк у Беларусі павялічылася на 9,4%. Пра гэта расказаў міністр культуры Руслан Чарнецкі, выступаючы з дакладам перад удзельнікамі выніковай калегіі Міністэрства культуры, паведаміла БелТА.
«У мінулым годзе культурна-асветніцкія ўстановы прадэманстравалі высокія вынікі, шмат у чым дзякуючы абноўленым падыходам да арганізацыі работ. Колькасць наведванняў бібліятэк павялічылася на 9,4 % у параўнанні з папярэднім годам, пераважна за кошт павышэння якасці мерапрыемстваў, што праводзіліся», — сказаў Руслан Чарнецкі.
Ён дадаў, што завяршаецца рэалізацыя праекта аўтаматызаванай сістэмы «Электронная бібліятэка». У сувязі з гэтым ва ўмовах цэнтралізацыі варта больш асэнсавана падыходзіць да пытання аб папаўненні бібліятэчных фондаў, праводзіць аналізы аб’ектыўнай патрэбы бібліятэк у выданнях, якія будуць сапраўды прыцягваць чытачоў.