Колькасць загінулых у выніку паводак і апоўзняў на інданезійскім востраве Суматра вырасла да 174 чалавек, паведамляе БелТА.
Раней паведамлялася пра 84 загінулых. У службе ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў Інданезіі заявілі, што дзясяткі людзей лічацца зніклымі без вестак.
Паводле звестак тэлеканала CCTV, улады адной з найбольш пацярпелых правінцыі Ачэх увялі рэжым надзвычайнай сітуацыі ў сувязі са стыхійным бедствам, ён будзе доўжыцца 14 дзён. Стыхія тут закранула 120 тыс. чалавек.
Працяглыя праліўныя дажджы сталі прычынай паводак і апоўзняў у многіх частках вострава Суматра. Селевыя патокі пашкодзілі жылыя будынкі, інфраструктуру. Дарогі заблакіраваны апоўзневымі абломкамі, што значна ўскладняе работу ратавальных службаў. Тысячы людзей былі вымушаны пакінуць свае дамы.