Агульная колькасць ахвяр моцных снегападаў на поўначы Японіі і ўзбярэжжа Японскага мора дасягнула 38 чалавек, яшчэ 413 чалавек пацярпелі, 142 атрымалі сур’ёзныя траўмы. Гэта вынікае са статыстыкі пажарнага і выратавальнага ўпраўлення Японіі, апублікаванай на сайце ведамства, паведамляе БелТА.
Снегапады абрынуліся на шэраг японскіх прэфектур 20 студзеня. Сярод загінулых — тыя, хто ўпаў з дахаў падчас прыбірання снегу, а таксама тыя, каму стала дрэнна падчас работ па расчыстцы дарог і сцяжынак.
Больш за ўсё ахвяр у прэфектурах Ніігата, Акіта і Ямагата. Яшчэ па чатыры чалавекі загінулі на Хакайда і ў Аамары. Смяротныя выпадкі таксама ёсць у прэфектурах Нагана, Сіманэ, Іватэ і ў Кіёта.
За ўвесь зімовы перыяд ад наступстваў снегападаў у Японіі загінуў 61 чалавек.
Стыхія ў першую чаргу закранула Ніігату, Хакайда, Акіту і Ямагату. На дапамогу насельніцтву накіраваны вайсковыя падраздзяленні.