Колькасць ахвяр моцнага апоўзня ў Непале на граніцы з Кітаем павялічылася да 1396.
Паводле інфармацыі Цэнтральнага тэлебачання КНР, непальскія ўлады паведамілі, што больш за 5,1 тыс. чалавек прапалі без вестак. Работы па іх пошуку працягваюцца.
Стыхійнае бедства адбылося на поўначы Непала раніцай 26 жніўня, прычынай паводкі стаў сход лавіны. Магутны паток горнай пароды з велізарнай хуткасцю пераадолеў па рачным рэчышчы больш за 70 км, прывёўшы да затаплення вялікай тэрыторыі. У Кітаі загінулі 43 чалавекі, 519 лічацца прапаўшымі без вестак.