«Мы дасягнулі вялікага прагрэсу»
У аўторак адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са спецпасланнікам ЗША Джонам Коўлам. У ходзе праведзенага раўнда перагавораў бакі абмеркавалі далейшыя крокі беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва.
Падчас перагавораў у аўторак беларускі лідар падкрэсліў, што за імі вельмі ўважліва назіраюць лідары суседніх дзяржаў, а грамадствам візіты амерыканскай дэлегацыі ўспрымаюцца з вялікай цікавасцю. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы пацвердзіў адкрытасць беларускага боку да абмеркавання любых пытанняў. «Адзінае (гэта не патрабаванне, а мая просьба да вас) — каб мы няўхільна выконвалі нашы дамоўленасці. З нашага боку і з боку ЗША», — заявіў падчас перагавораў 15 верасня Прэзідэнт.
Па выніках цяперашняга раўнда перагавораў, які доўжыўся тры гадзіны, стала вядома, што ЗША здымаюць санкцыі з двух беларускіх кампаній, а таксама ўзгаднілі прамежкавы дагавор. Пра гэта і не толькі расказаў журналістам кіраўнік амерыканскай дэлегацыі.
Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавы дагавор
«Вялікае задавальненне ў чарговы раз быць у гэтай краіне. Вельмі доўга праводзілі нашы перагаворы. Гэтыя перагаворы працягнуцца. Мы дасягнулі вялікага прагрэсу, на маю думку. І мы працягнем нашу сумесную работу», — сказаў спецпасланнік ЗША.
Паводле яго слоў, бакі таксама абмеркавалі міжнародныя пытанні, пытанні двухбаковага парадку дня і іншыя, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. «Мы ўзгаднілі прамежкавы дагавор, дамоўленасць», — заявіў Джон Коўл.
«Злучаныя Штаты здымуць санкцыі з двух беларускіх кампаній — «Лакафарба» і «Беллеспаперапрам»
«У якасці жэсту добрай волі Беларусь вызваліць 25 чалавек. Злучаныя Штаты ў сваю чаргу здымуць санкцыі з дзвюх беларускіх кампаній — «Лакафарба» і «Беллеспаперапрам», — заявіў спецпасланнік ЗША.
«Бакі працягнуць работу па вырашэнні пытанняў, якія застаюцца»
«Бакі працягнуць работу па вырашэнні пытанняў, якія застаюцца. Калі ўсе пытанні будуць вырашаны і абодвума бакамі ўзгодненыя, будуць дадатковыя вызваленне асоб і зняцце санкцый з беларускіх кампаній», — падкрэсліў Джон Коўл.
Ён адзначыў, што цяперашнія перагаворы ў Мінску былі вельмі плённымі. «Як звычайна, я дзякую Беларусі і вельмі моцна дзякую Прэзідэнту Лукашэнку», — рэзюмаваў спецпасланнік ЗША.
Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ