Top.Mail.Ru
251

Кніга спачуванняў адкрыта ў Генконсульстве М’янмы ў Мінску ў сувязі са смерцю М’ін Свэ

Першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч 11 жніўня наведаў Генеральнае консульства Рэспублікі Саюз М’янма ў Мінску і пакінуў запіс у Кнізе спачуванняў у сувязі са смерцю былога выконваючага абавязкі Прэзідэнта і першага віцэ-прэзідэнта М’янмы М’ін Свэ, паведамляе БелТА.



«Урад і народ М’янмы страцілі сапраўднага патрыёта, які ўсё сваё жыццё прысвяціў служэнню Радзіме. Гэта сапраўды незаменная страта для ўсіх м’янманцаў. Аднак упэўнены, што ў памяць аб гэтым выдатным палітычным і ваенным дзеячы дзяржава прадоўжыць упэўнена рухацца наперад па шляху прагрэсу і працвітання», — гаворыцца ў спачуванні.

Сям’і, сябрам і паплечнікам М’ін Свэ перададзены словы спачування і падтрымкі.

Раней Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне старшыні Камісіі нацыянальнай бяспекі і міру М’янмы старшаму генералу Мін Аун Хлайну ў сувязі са смерцю М’ін Свэ.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю