Галоўны трэнер «Віцебска» Ігар Слесарчук пакінуў сваю пасаду. Клуб і спецыяліст вырашылі скасаваць кантракт па ўзаемнай згодзе, прычым ініцыятарам выступіў сам трэнер.
Пасля 18 тураў чэмпіянату Беларусі «Віцебск» займае ў табліцы дзявятае месца. У мінулым туры каманда ў Паўночным дэрбі саступіла ў гасцях наваполацкаму «Нафтану» — 0:3.
У гэтым сезоне гэта ўжо другая адстаўка рулявога віцебскага клуба. У пачатку чэмпіянату сваю пасаду пакінуў Сяргей Ясінскі, месца якога і заняў Слесарчук. Дарэчы, сам Слесарчук пачынаў сезон у ролі галоўнага трэнера «Смаргоні», перш чым у красавіку перабрацца ў «Віцебск».