Top.Mail.Ru
232

Класна і бяспечна правесці зіму. МУС аб’явіла творчы конкурс

Міністэрства ўнутраных спраў з 2 па 7 студзеня праводзіць творчы конкурс «Зіма без небяспекі!». Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на МУС.



Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зняць відэа на тэму, як правесці зіму весела і бяспечна, апублікаваць яго ў Instagram з хэштэгам #мвд_зимабезопасностей, падпісацца на акаўнт МУС і адправіць конкурсныя работы ў direct афіцыйнага профілю.

Галоўная ўмова — індывідуальнасць. «Дарагія сябры, раскажыце нам пра вашы правілы бяспечных паводзін на вуліцы, у транспарце і пры пераходзе праезнай часткі», — звярнуліся да ўдзельнікаў у МУС.

Для ўдзельнікаў падрыхтавана мноства сюрпрызаў і падарункаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю