Top.Mail.Ru

Кітайскія вучоныя вызначылі колер самых старажытных руж

У цяперашні час існуе ад 150 да 200 відаў руж і больш за 35 тысяч культурных сортаў, якія адрозніваюцца разнастайнасцю водараў і расфарбовак.


Кітайскія вучоныя раскрылі эвалюцыйную гісторыю руж, правёўшы геномны аналіз і рэканструяваўшы спадчынныя прыкметы гэтай расліны. Вынікі даследавання паказалі, што першымі ружамі былі жоўтыя кветкі, паведамляе «МИР24».

Падчас даследавання вучоныя секвенавалі геномы 205 узораў, якія прадстаўляюць 84 розных відаў руж. Гэта дазволіла не толькі аднавіць эвалюцыю колеру і формы, але і ўдакладніць іх геаграфічнае паходжанне.

Высветлілася, што ўсе сучасныя ружы — ад адной продкавай расліны: аднапялёсткавай жоўтай кветкі з сямю лісточкамі. У выніку прыручэння і скрыжавання старажытных дзікіх кітайскіх і старых еўрапейскіх сортаў з’явіліся новыя формы руж з яркімі адценнямі і характэрным водарам.

Усе ружы, незалежна ад колеру, адносяцца да роду Шыпшыннік (Rosa) з сямейства Ружовыя (Rosaceae). У цяперашні час існуе ад 150 да 200 відаў руж і больш за 35 тысяч культурных сортаў, якія адрозніваюцца разнастайнасцю водараў і расфарбовак.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю