Top.Mail.Ru

Кітайскія музеі наведалі звыш 1,4 мільярда чалавек

06.06.2025 | 13:32

Лічбавыя рашэнні змяняюць музейны свет.



Паводле даных Дзяржаўнага ўпраўлення па ахове культурнай спадчыны КНР, па выніках мінулага года музеі Паднябеснай наведалі звыш 1,4 млрд. чалавек, што з’яўляецца новым гістарычным максімумам. Гэты паказчык пацвярджае той факт, што роля музеяў у культурным жыцці кітайцаў працягвае расці з кожным днём, перадае «Сіньхуа».

У Кітаі прапануюць розныя асаблівыя праграмы, дазваляючы наведвальнікам пагрузіцца ў зачараванне культурнай спадчыны. Пад уплывам такіх тэхналогій, як штучны інтэлект (ШІ), вялікія дадзеныя і віртуальная рэальнасць (VR), сусветныя музеі перажываюць глыбокую лічбавую трансфармацыю, якая не толькі змяняе наведвальніцкі вопыт, але і перафарматуе спосабы функцыянавання музеяў.

Як адзначаецца ў дакладзе Міжнароднага савета музеяў (ICOM) за 2024 год, больш за 78 працэнтаў музеяў у свеце ўключыла ШІ-тэхналогіі ў свае праграмы развіцця, пры гэтым асноўнымі сцэнарыямі прымянення такіх тэхналогій сталі лічбавізацыя культурных рэсурсаў і «разумныя» экскурсійныя сістэмы.

Яскравым прыкладам у гэтым аспекце з’яўляецца Шаньсійскі музей. На тэрыторыі правінцыі Шаньсі (Паўночны Кітай) размешчаны тры аб’екты сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, а ў калекцыю музея ўваходзяць больш за 650 тысяч адзінак і набораў культурных рэліквій.

Выкарыстоўваючы высокадакладнае трохмернае сканіраванне для захавання і віртуальнай рэстаўрацыі дэталяў археалагічных артэфактаў, адміністрацыя Шаньсійскага музея стварыла лічбавы архіў, які ўключае больш за 200 тыс. яч культурных рэліквій. Гэтая мультымадальная база даных, якая змяшчае графіку, тэксты, выявы і спектральны аналіз, адкрываецца археалагічным даследчым інстытутам для падтрымкі міждысцыплінарных даследаванняў.

Лічбавыя тэхналогіі, такія як VR і дапоўненая рэальнасць (АR), дапамагаюць наведвальнікам атрымаць імерсіўны досвед. Пры сканаванні бронзавага трыножка ў музеі з дапамогай мабільнага тэлефона, на дысплеі адразу з’яўляецца тэхналагічны працэс адліўкі падобных вырабаў у царстве Цзінь у перыяд дынастыі Заходняя Чжоў (1046-771 гг. да н. э.).

На іншай выставе гэтага музея 500 тысяч чалавек, якія наведалі экспазіцыю ў анлайн-фармаце, змаглі з дапамогай прылады з падтрымкай VR узаемадзейнічаць з фігуркамі на фрэсцы, датаванай перыядам кіравання дынастыі Паўночная Вэй (386-534 гг.) і прыняць удзел у віртуальных археалагічных раскопках.

Тэхналагічныя інавацыі рэструктуравалі каналы дыялогу паміж публікай і культурнай спадчынай. Правадніком гэтага працэсу з’яўляюцца не толькі ўражанні ад той ці іншай выставы, але і фізічныя крэатыўныя прадукты культурнай індустрыі.

Наведаўшы музей, усё большую колькасць людзей у Кітаі, асабліва моладзь, жадае займець сабе каштоўны досвед, такім чынам попыт на культурныя прадукты, звязаныя з музеем і яго экспанатамі, працягвае расці.

Дзякуючы тонкаму майстэрству вырабу дэфіцытны магніцік на халадзільнік, распрацаваны Нацыянальным музеем Кітая (НМК) у Пекіне, летась стаў хітом продажаў. На гэты мініятурным сувеніры хупавым чынам размясцілася карона фенікса адной з імператрыц дынастыі Мін (1368-1644 гг.), якая знаходзіцца ў калекцыі музея. За шэсць месяцаў пасля старту продажаў у ліпені 2024 года было рэалізавана 800 тысяч копій дадзенага магніціка, што падняло агульны аб’ём продажаў культурных прадуктаў НМК у другім паўгоддзі мінулага года да 10 млн. юаняў. Апроч звычайнага драўлянага магніціка на халадзільнік, распрацоўшчыкі таксама стварылі версію з AR. 

Характэрна, што многія пакупнікі фатаграфуюцца з дэфіцытным магніцікам і публікуюць здымкі ў сацыяльных сетках, што выклікае цікавасць іншых людзей непасрэдна да самой культурнай рэліквіі, наведвальнікам даводзіцца выстойваць доўгія чэргі для таго, каб палюбавацца ёю.

Ажыятаж на магніцікі заахвоціў дызайнераў да засваення новай прадукцыі, уключаючы нататнікі, люстэркі для мэйк-апа, бэйджыкі і нават марожанае на палачцы. Гэта сведчыць аб тым, што элементы традыцыйнай культуры знайшлі адлюстраванне ў сучасным жыцці, наватарскім шляхам зліўшыся з ім.

Як паведамілі ўлады Пекіна, пачынаючы з Міжнароднага дня музеяў бягучага года да 8 кастрычніка ў кітайскай сталіцы пройдзе першы музейны сезон, а ліпень будзе прысвечаны крэатыўным прадуктам культурнай індустрыі.

У горадзе запланавана правядзенне розных мерапрыемстваў, сярод якіх — конкурсы і кірмашы крэатыўнай прадукцыі культурнай індустрыі, акцыі па стымуляванні спажывання такіх тавараў і г. д. Такія крокі, на думку экспертаў, паспрыяюць распаўсюджванню і развіццю культуры.

Дзякуючы тэхнічнаму прагрэсу музеі атрымліваюць магчымасць павышаць ступень уцягнутасці публікі і яе досвед, а таксама павышаць эфектыўнасць работы, мяркуюць аналітыкі. Яны выказалі надзею на тое, каб музеі адыграюць унікальную ролю ў садзейнічанні сацыяльнай інтэграцыі, стымуляванні культурнай жыццяздольнасці і садзейнічанні ўстойліваму развіццю дзякуючы тэхналагічным інавацыям, удзелу моладзі і сацыяльнаму ўзаемадзеянню.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю