Top.Mail.Ru

Кітайскія кампаніі прадставілі ШІ-мадэль для генерацыі малюнкаў, якая стала сусветным трэндам

Мультымадальная мадэль генерацыі малюнкаў з адкрытым зыходным кодам GLM-Image, прадстаўленая кітайскімі кампаніямі Zhipu AI і Huawei, заняла першае месца ў рэйтынгу трэндаў на міжнароднай платформе Hugging Face.

Гэта дасягненне паклала канец працяглай манаполіі заходніх мадэляў на верхніх радках падобных рэйтынгаў, «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Варта адзначыць, што GLM-Image прайшла поўны цыкл навучання на кітайскім абсталяванні: серверы Atlas 800T A2 з выкарыстаннем фрэймворка MindSpore. Гэта першая ў свеце мадэль узроўню SOTA (State-Of-The-Art), цалкам навучаная на кітайскіх працэсарах.

Як адзначаюць эксперты, поспех GLM-Image — гэта не выпадковасць, а заканамерны вынік зладжанай работы ўсяго ланцужка распрацоўкі ШІ ў Кітаі. Такая поўная тэхналагічная незалежнасць дае магчымасць не толькі прапаноўваць малым і сярэднім прадпрыемствам даступныя ШІ-інструменты, але і выводзіць кітайскія тэхналогіі на глабальны ўзровень. З гэтым прарывам у Кітая з’явіўся рэальны шанц змяніць устояны парадак, пры якім Захад задае стандарты, а Кітай толькі прытрымліваецца іх.

Зыходны код мадэлі GLM-Image ужо даступны для ўсіх на платформах GitHub і Hugging Face, і распрацоўшчыкі па ўсім свеце могуць бясплатна яе выкарыстоўваць.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю