Top.Mail.Ru

Кітайскія аўтавытворцы асвойваюць рынак чалавекападобных робатаў

Кітайскія аўтамабільныя кампаніі пачалі актыўна займацца распрацоўкай чалавекападобных робатаў. Такія вытворцы, як GAC, XPeng, Chery і іншыя, ужо прадставілі свае распрацоўкі ў гэтай вобласці, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У снежні 2023-га GAC прадставіла робата GoMate трэцяга пакалення. Гэтая мадэль можа перамяшчацца як на двух, так і на чатырох колах, што забяспечвае высокую стабільнасць і энергаэфектыўнасць. XPeng анансавала робата Iron вышынёй 1,78 метра з 62 ступенямі свабоды, а Chery у супрацоўніцтве з AI-кампаніяй распрацавала робата Mornine, здольнага эфектыўна ўзаемадзейнічаць з людзьмі.

Аўтавытворцы плануюць выкарыстоўваць робатаў перш за ўсё на сваіх вытворчых лініях. GoMate ад GAC будзе ўкаранёны на заводах GAC Trumpchi і Aion, а робат XPeng ужо працуе на зборачных лініях кампаніі. Chery бачыць свайго Mornine ў ролі кансультанта ў аўтасалонах.

Ёсць некалькі прычын, па якіх аўтавытворцы займаюцца распрацоўкай робатаў. Сярод іх — падабенства тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца ў робататэхніцы і вытворчасці разумных аўтамабіляў, а таксама пазітыўны погляд на перспектывы рынку чалавекападобных робатаў. Па меркаванні Цынь Кунцзяня, галоўнага спецыяліста з Кітайскага цэнтра даследаванняў аўтамабільных тэхналогій, з паглыбленнем інтэграцыі тэхналогій штучнага інтэлекту і аўтамабільнай прамысловасці падабенства паміж робататэхнікай і тэхналогіямі разумных аўтамабіляў становіцца ўсё больш відавочнай, асабліва ў такіх галінах, як успрыманне навакольнага асяроддзя, узаемадзеянне чалавека з машынай і кантроль руху.

Згодна з «Даследчай справаздачай аб прамысловасці чалавекападобных робатаў», прадстаўленай на Сусветнай канферэнцыі па штучным інтэлекце 2024 года, да 2029-га аб’ём кітайскага рынку чалавекападобных робатаў дасягне 75 мільярдаў юаняў, а да 2035-га — 300 млрд. юаняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю