Top.Mail.Ru

Кітайскі цэнтр кнігі ў НББ адзначыў першы дзень нараджэння

Ужо год у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі працуе Кітайскі цэнтр кнігі. Чаму яго вырашылі стварыць і ці карыстаецца ён папулярнасцю. Аб гэтым журналістам расказаў намеснік генеральнага дырэктара НББ Віктар Пшыбытка падчас мерапрыемства, прымеркаванага да першай гадавіны з адкрыцця Кітайскага цэнтра кнігі.



— На працягу апошніх трох гадоў колькасць наведванняў кітайскіх карыстальнікаў вырасла ў чатыры разы. Гэта стала лагічнай перадумовай для таго, каб адкрыць у бібліятэцы Кітайскі цэнтр кнігі. Яго наведваюць у тым ліку і кітайскія студэнты. Акрамя таго, мы арганізавалі больш за 30 мерапрыемстваў і правялі мноства выстаў па самых розных святах Кітая, такіх як Кітайскі Новы год і Свята Месяца і ўраджаю, — адзначыў Віктар Пшыбытка

1 .jpg

Таксама ён дадаў, што ў цэнтры размешчана больш за 3 тыс. выданняў. 

— Гэта літаратура на кітайскай, англійскай, беларускай, рускай і іншых мовах. Часцей за ўсё карыстачы выбіраюць двухмоўныя кнігі, класіку на кітайскай і англійскай, кітайскай і рускай мовах. Таксама цэнтр дае доступ да кітайскіх баз даных. Пры гэтым асноўныя карыстальнікі — студэнты і выкладчыкі ВНУ, навучэнцы школ і ліцэяў, настаўнікі, — падкрэсліў ён

3.jpg

Таксама на ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічаў саветнік па культуры пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі, дырэктар Кітайскага культурнага цэнтра ў Мінску Ся Гуанюань. Паводле яго слоў, развіццё такіх цэнтраў дапамагае ўмацаванню супрацоўніцтва ў культурнай сферы паміж нашымі краінамі.

— Я ведаю, што многія беларусы цікавяцца кітайскай культурай. Яны хочуць паехаць у Кітай і ўбачыць яго славутасці. Пры гэтым кітайцаў таксама цікавяць славутасці і цудоўная прырода Беларусі, — заявіў ён

1 .jpg

Акрамя таго, у рамках мерапрыемства адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы кніг сучасных беларускіх пісьменнікаў на кітайскай мове ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад Саюза пісьменнікаў Беларусі, прэзентацыя кнігі «Наракаванні цвыркуна» Вячаслава Бандарэнкі, прагляд фільма «Выдатны Кітай», а таксама лекцыя і майстар-клас па кітайскім традыцыйным жывапісе.

4.jpg

1 .jpg

2 .jpg

Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю