Top.Mail.Ru
269

Кітайскі экіпаж «Шэньчжоу-20» вярнуўся на Зямлю

Экіпаж місіі «Шэньчжоу-20» вярнуўся сёння на Зямлю. Пра гэта паведаміла БелТА


Тры астранаўты, вяртанне якіх на Зямлю з кітайскай касмічнай станцыі «Цяньгун» было адкладзена на мінулым тыдні праз меркаванае сутыкненне іх карабля з касмічным смеццем, прызямліліся на пасадачнай пляцоўцы Дунфэн у аўтаномным раёне Унутраная Манголія.

У складзе экіпажа — Чэнь Дун, Чэнь Чжунжуй і Ван Цзэ.

Раней інфармацыйнае агенцтва «Сіньхуа» паведамляла, што касмічны карабель паспяхова аддзяліўся ад касмічнай станцыі «Цяньгун» і накіроўваецца назад на Зямлю.

Як нагадвае ТАСС, запуск «Шэньчжоу-20» быў ажыццёўлены 24 красавіка, тайканаўты прабылі на арбіце амаль шэсць месяцаў. 31 кастрычніка гэтага года да арбітальнай станцыі быў запушчаны карабель місіі «Шэньчжоу-21» з трыма членамі экіпажа. На працягу некалькіх дзён пасля стыкоўкі яны знаходзіліся на станцыі разам з экіпажам «Шэньчжоу-20».

Кітайская касмічная станцыя «Цяньгун» разлічана на трох чалавек (да шасці на кароткі час пры ратацыі экіпажаў). Маса комплексу ў выглядзе літары Т (у агляднай будучыні плануецца пашырэнне да крыжападобнай формы), які мае тры стыковачныя вузлы і шлюз для выхаду ў космас, складае 66 т. У 2022 годзе арбітальны аб’ект запрацаваў у штатным рэжыме і ўжо прыступіў да рэалізацыі міжнародных праектаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю