Top.Mail.Ru

Кітайская моладзь адраджае традыцыю размяшчэння вясельных аб’яў у газетах

Апошнім часам сярод маладых кітайцаў набірае папулярнасць незвычайны трэнд — размяшчэнне вясельных аб’яў у газетах. Гэтая традыцыя, папулярная ў 20-30-х гадах мінулага стагоддзі, нечакана адрадзілася ў эпоху лічбавых тэхналогій, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Кошт такой публікацыі вар’іруецца ад 520 да амаль 10 тысяч юаняў у залежнасці ад памеру аб’явы і абранай старонкі. Маладыя могуць размясціць свае фатаграфіі і тэкст па сваім меркаванні — ад традыцыйных фармулёвак да рамантычных пасланняў.

Прычыны, па якіх маладыя людзі выбіраюць гэты спосаб аб’явіць аб сваім шлюбе, розныя. Некаторыя лічаць гэта рамантычным спосабам захаваць памяць аб важным дні, адзначаючы, што ў адрозненне ад лічбавых публікацый, газетныя матэрыялы немагчыма змяніць ці выдаліць. Іншыя шануюць гістарычны складнік, ведаючы, што газеты захоўваюцца ў мясцовых бібліятэках і становяцца часткай архіваў.

Чжоў Жунань, дацэнт Інстытута журналістыкі і камунікацыі Універсітэта Чжуншань імя Сунь Ятсэна, тлумачыць гэтую з’яву некалькімі фактарамі. Па-першае, гэта імкненне да інавацый праз рэтра-стыль. Па-другое, пошук асаблівай цырыманіяльнасці ў эпоху, калі сацыяльныя сеткі сталі штодзённасцю. Па-трэцяе, жаданне прадэманстраваць сур’ёзнасць сваіх намераў праз традыцыйны фармат публічнай аб’явы.

Прадстаўнікі СМІ адзначаюць, што тэндэнцыя размяшчаць аб’явы аб вяселлі ў газетах адлюстроўвае інтэграцыю традыцыйнай культуры ў сучаснае жыццё моладзі і іх імкненне больш адкрыта дэманстраваць свае адносіны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю