Top.Mail.Ru

Кітайская моладзь аднаўляе старыя фільмы

У снежні 2021 года ў Лічбавым прамысловым парку ў правінцыі Фуцзянь быў афіцыйна заснаваны Лічбавы рэсурсны цэнтр Кітайскага кінаархіва ў Аньсі. Павет Аньсі стаў першай у краіне «базай па лічбавай рэстаўрацыі» Кітайскага кінаархіва, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Чжу Сыін — першая навучэнка магістратуры Кітайскага кінаархіва (Кітайскага цэнтра даследаванняў кінамастацтва) па спецыяльнасці «Кінавытворчасць і лічбавая рэстаўрацыя». Тры гады таму яна пачала прымаць удзел у падрыхтоўчай рабоце Лічбавага рэсурснага цэнтра ў Аньсі.

Праект па лічбавізацыі і рэстаўрацыі кінаархіва пачаўся яшчэ ў 2006 годзе. Кожны стары фільм праходзіць праз натуральнае аднаўленне на базе даных Кітайскага кінаархіва ў Сіане, а затым у штаб-кватэры ажыццяўляецца лічбавая рэстаўрацыя.

У 2023 годзе афіцыйна пачаў сваю работу Лічбавы рэсурсны цэнтр у Аньсі. Большая частка працы па лічбавай рэстаўрацыі была перамешчана са штаб-кватэры ў гэты цэнтр. Некалькі дзясяткаў маладых людзей прыехалі ў горны павет з вялікіх гарадоў, каб прысвяціць сябе працы па лічбавай рэстаўрацыі кітайскіх фільмаў.

Рэстаўратар Ван Жуй з’яўляецца адным з членаў каманды ў Аньсі. Яна сказала, што спакой з’яўляецца асновай для рэстаўрацыі фільмаў. Ван Жуй і яе калегі сядзяць за камп’ютарамі больш за 10 гадзін запар, гэта выпрабаванне для зроку, розуму і душэўных сіл. «Калі з часам цвіль пашкодзіць плёнку, каштоўныя выявы знікнуць, што мы пакінем для будучых гледачоў?» — адзначыла Ван Жуй, усведамляючы сваю адказнасць у гэтым працэсе.

Дзякуючы алгарытмам і штучнаму інтэлекту можна выдаліць драпіны, шум, размытасць і каляровае адценне — дзень за днём дзясяткі старых фільмаў атрымліваюць новае жыццё. У мінулым годзе група маладых людзей у Аньсі аднавіла 27 кінастужак, што ўдвая больш, чым у 2023-м.

Чжу Сыін, якая працуе ў Аньсі ўжо тры гады, лепш разбіраецца ў рабоце па рэстаўрацыі фільмаў: «Нягледзячы на тое, што маладыя людзі не жылі ў тую эпоху, яны могуць зблізіцца з мінулым з дапамогай прагляду старых фільмаў».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю