Кітай уводзіць для суднаў ЗША партовыя зборы, якія забяспечаць справядлівую канкурэнцыю на міжнародных рынках. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Гаворачы аб зборах, Люй Далян адзначыў, што гэта мера ў адказ на ўвод ЗША гандлёвых пошлін у памеры 100 % адносна КНР. «Контрмеры Кітая — гэта неабходныя дзеянні ў адказ, накіраваныя як на абарону законных правоў і інтарэсаў кітайскіх галін і прадпрыемстваў, так і на падтрыманне справядлівай канкурэнцыі на міжнародных рынках марскіх перавозак і суднабудавання», — сказаў ён на прэс-канферэнцыі.
Ён таксама ўдакладніў, што прынятыя Вашынгтонам меры трэба разглядаць як тыповую праяву пратэкцыянізму і аднабаковай палітыкі, якая мае дыскрымінацыйны характар. «Мы спадзяёмся, што амерыканскі бок прызнае свае памылкі, будзе ўзаемадзейнічаць з Кітаем у духу ўзаемнай згоды, вернецца на правільны шлях дыялогу і кансультацый», — пракаментаваў Люй Далян.
У КНР з 14 кастрычніка ўступае ў сілу рашэнне аб спецыяльных партовых зборах з суднаў пад сцягам ЗША — як тых, што належаць фізічным асобам, так і тых, што знаходзяцца ў эксплуатацыі прадпрыемстваў і іншых арганізацый, дзе амерыканскія грамадзяне напрамую або ўскосна маюць ад 25 % акцый (права голасу, месца ў савеце дырэктараў), а таксама пабудаваных у гэтай краіне. Яны будуць абкладацца па стаўцы ў 400 юаняў ($56) за нета-рэгістравую тону. Да 17 красавіка 2028 года гэта плата паступова вырасце да 1120 юаняў ($157).