Top.Mail.Ru
573

Кіраўнікі парламенцкіх дэлегацый СНД усклалі кветкі да помніка Ісмаілу Самані ў Душанбэ

Кіраўнікі парламенцкіх дэлегацый СНД усклалі кветкі да помніка Ісмаілу Самані ў Душанбэ (Таджыкістан), паведаміла БелТА.


Помнік заснавальніку першай дзяржавы таджыкаў размешчаны на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Нацыянальнае адзінства і адраджэнне Таджыкістана» на плошчы Дусці (Дружбы) у цэнтры Душанбэ.

Мемарыяльны комплекс і помнік першаму эміру дзяржавы таджыкаў (дзяржава Саманідаў) — Ісмаілу Самані — быў узведзены ў 1999 годзе ў гонар 1100-годдзя дзяржавы Саманідаў, першай таджыкскай дзяржавы.

Вышыня бронзавай статуі Ісмаіла Самані складае 13 м. Велічны манумент упрыгожвае вялікая сталактытавая арка, на вяршыні якой знаходзіцца залатая карона. Вышыня збудавання — 43 м. Унутры пабудаваны музей і копія маўзалея Саманідаў (IX-X стагоддзя ў Бухары). Паабапал помніка Ісмаіла Самані размешчаны бронзавыя львы — сімвал устойлівасці дзяржавы, гарант міру і нацыянальнай згоды ў краіне.

Помнік Ісмаілу Самані стаў не проста архітэктурнай славутасцю, але і сапраўдным сімвалам нацыянальнага гонару таджыкскага народа.

У Душанбэ 13-14 лістапада праходзяць мерапрыемствы Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД. Напярэдадні адбыўся шэраг двухбаковых сустрэч, а таксама пасяджэнне Савета МПА СНД.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю