Top.Mail.Ru

Кіраўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ўзнагародзіў прызёраў «Снежнага снайпера»

Кіраўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі ўзнагароджання па выніках першага дня фіналу рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер», паведамляе БелТА.


13 лютага юнакі і дзяўчаты разыгралі медалі ў спрынце ў трох узроставых катэгорыях. Па пяць узнагарод заваявалі прадстаўнікі Мінска (2-1-2) і Брэсцкай вобласці (0-3-2), чатыры прызавыя месцы ў юных спартсменаў з Віцебскай вобласці (2-0-2). У актыве каманды Гомельскай вобласці адно золата і адно серабро, у Магілёўскай вобласці — адно золата, у Мінскай — адно серабро. Кожны прызёр атрымаў медаль, кубак, падарунак і грашовы сертыфікат.

У нядзелю ў «Раўбічах» юныя біятланісты разыграюць медалі ў мас-стартах і змешаных эстафетах. У праграме 15 лютага дзевяць гонак, першая з якіх стартуе ў 9:00, заключная — у 14:00. Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба праводзяцца з 2007 года.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю