Top.Mail.Ru

Кіраўнік НАК аб вяртанні беларускіх спартсменаў на міжнародныя старты

Нацыянальны алімпійскі камітэт заклаў фундамент для таго, каб прыбраць несправядлівасць, якая існавала ў адносінах да беларускіх спартсменаў на міжнароднай арэне. Такой думкай падзяліўся прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка наконт допуску беларускіх спартсменаў да міжнародных стартаў, паведамляе БелТА.


Кіраўнік НАК пракаментаваў прыемную для краіны тэндэнцыю апошняга часу — беларусаў усё больш дапускаюць да міжнародных стартаў.

Віктар Лукашэнка падкрэсліў, што работа для гэтага была праведзена немалая. «Мы спакойна працавалі, асабліва не прыцягваючы да гэтай увагі. І Нацыянальны алімпійскі камітэт заклаў падмурак для таго, каб прыбраць тую несправядлівасць, якая існавала. Таксама (гэтага ўдалося дасягнуць. — Заўв. БелТА) дзякуючы Міжнароднаму алімпійскаму камітэту. Мы вельмі ўдзячныя тым супрацоўнікам, з якімі працавалі, — яны пайшлі нам насустрач, шмат у чым нам дапамаглі», — падзякаваў ён. Цяпер, па словах кіраўніка НАК, справа за нашымі нацыянальнымі федэрацыямі. «Калі ласка, глеба падрыхтавана, ёсць фундамент — ідзіце і рабіце настройку, дамаўляйцеся са сваімі міжнароднымі федэрацыямі, каб яны далей адкрывалі вам дарогу», — дапоўніў ён.

«Як бачым, нашы федэрацыі дастаткова паспяхова працуюць: многіх ужо дапусцілі, некаторых, як, напрыклад, Федэрацыю хакея, дапусцілі напалову, а па некаторых (кірунках. — Заўв. БелТА), нажаль, пакуль не атрымліваецца прабіць гэты лёд. Але я ўпэўнены, што ўсё будзе добрае. Не будзем ствараць вакол гэтага ажыятаж, працягнем спакойна працаваць у гэтым напрамку», — сказаў на заканчэнне кіраўнік НАК.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю