Top.Mail.Ru

Кіраўнік МЗС Беларусі: На кожныя санкцыі мы знаходзім свой крэатыўны праект рашэння

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказаў аб важнасці і падрыхтоўцы да нарады Прэзідэнта Беларусі з кіраўнікамі беларускіх загранустаноў, паведамляе БелТА.


Міністр падкрэсліў, што аб гэтым у тым ліку ішла размова ў час яго даклада 18 сакавіка кіраўніку дзяржавы. «Вельмі хочацца зрабіць гэту сустрэчу максімальна арыентаванай на рэзультат, — сказаў кіраўнік МЗС. — Гэта азначае не столькі і не толькі даваць ацэнку дзейнасці таго ці іншага пасла па развіцці адносін з той ці іншай дзяржавай, дзе нічога не атрымалася або атрымалася мала і наадварот, даючы пазітыўныя ацэнкі тым паслам, уласна кажучы, дзе тут рэзультат у выглядзе нарошчвання аб’ёмаў гандлю альбо інвестыцый».

«Скажу так: калі адносіны паміж краінамі развіваюцца па ўзыходнай і, уласна кажучы, са значным рэзультатам для нас і для нашых партнёраў, гэта не ўсё — заслуга нашага пасольства, як бы я ні паважаў, ні любіў нашых дыпламатаў. Гэта ўсё акумулятыўны эфект ад супрацоўніцтва на ўсіх напрамках — міжрэгіянальным, галіновым, парламенцкім вымярэнні», — падкрэсліў Максім Рыжанкоў.

Ён таксама прадоўжыў: «Вось усё гэта разам і дае рэзультат, які потым акуратненька фарміруецца ў лічбы гандлёвага абароту, нейкіх візітаў, прыцягнення інвестыцый, рэалізацыя нейкіх праектаў гуманітарнага супрацоўніцтва. І наадварот — не ўсюды, дзе вельмі дрэнна ўсё, гэта толькі вінаваты пасол. Так, паслы — гэта галоўныя камунікатары, гэта галоўныя, можна сказаць, ініцыятары ідэй, крэатыўных крокаў па развіцці супрацоўніцтва».

«Таму мы нацэлены правесці такое мерапрыемства з удзелам нашых паслоў. Хутчэй за ўсё, гэта будзе летні сезон, хоць Прэзідэнт дапускае і іншыя магчымасці. На гэтай нарадзе павінны прысутнічаць усе тыя, ад каго сёння залежыць развіццё экспартна-імпартных патокаў і прыцягненне інвестыцый у нашу краіну альбо нашы інвестыцыі ў нейкія краіны, якія даюць добры эфект», — расказаў міністр замежных спраў Беларусі.

Ён звярнуў увагу: «На кожныя санкцыі мы знаходзім свой крэатыўны праект рашэння. Вось для гэтага нам патрэбны такі мазгавы штурм, каб у прысутнасці Прэзідэнта вось гэты аналіз зрабіць і каб была магчымасць выказацца, даць свае прапановы, пачуць Прэзідэнта і далей ісці працаваць».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю