Top.Mail.Ru

Кікбаксёры Нечытайла і Мамедаў перамаглі на турніры Гран-пры ў Вене

Беларусы Віктар Нечытайла і Эльмар Мамедаў сталі пераможцамі турніру серыі Гран-пры Сусветнай федэрацыі кікбоксінга, які прайшоў у Вене, паведамляе БелТА.

Віктар Нечытайла стаў мацнейшым у катэгорыі да 60 кілаграмаў, у фінальным паядынку наш спартсмен накаўтам перамог прадстаўніка Сірыі. Дзякуючы поспеху на турніры ў Вене Нечытайла атрымаў права выступіць у фінале Гран-пры, які пройдзе ў Токіа ў канцы верасня.

Эльмар Мамедаў атрымаў тры перамогі ў вазе да 75 кг і заваяваў пояс чэмпіёна свету WKF PRO K-1. На спаборніцтвах у сталіцы Аўстрыі нашы байцы выступалі з нацыянальнай сімволікай. Сусветная федэрацыя кікбоксінга зняла ўсе абмежаванні з беларусаў у мінулым месяцы.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю