У Англіі назіраецца моцная спякота. Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя афіцыйна аб’явіла засуху ў сямі рэгіёнах Англіі, уключаючы Лондан, з-за высокіх тэмператур, піша БелТА.
Сённяшняя аб’ява зроблена на фоне чаканага павышэння тэмпературы да 35 градусаў вышэй за нуль у сталіцы Вялікабрытаніі, а таксама на паўднёвым усходзе і ўсходзе краіны. Паводле ацэнкі Метэаралагічнай службы, пажары з-за спякоты могуць быць «выключна моцнымі».
Агенцтва па бяспецы здароўя Вялікабрытаніі выпусціла папярэджанне аб павышанай небяспецы з-за спякоты (аранжавы ўзровень небяспекі) для Лондана, Паўднёва-Усходняй Англіі, Усходняга Мідленда і Усходняй Англіі. Мясцовыя ўлады рэкамендавалі грамадзянам пазбягаць знаходжання на вуліцы з 11.00 да 15.00, зачыняць вокны і жалюзі ад сонца і піць дастаткова вады.