Хто можа скарыстацца паслугай дзённага догляду, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.
Паслуга дзённага догляду прадастаўляецца пажылым грамадзянам і інвалідам, якія часткова або цалкам страцілі здольнасць кантраляваць свае паводзіны і з-за стану здароўя не могуць бяспечна заставацца адны дома. Яе аб’ём складае 10-40 гадзін на тыдзень.
Работнік, які ажыццяўляе догляд, дапамагае ў выкананні санітарна-гігіенічных працэдур, забяспечвае прыём лякарстваў, назначаных урачом, аказвае дапамогу ў прыёме ежы, кантралюе самаадчуванне чалавека, забяспечвае яго бяспеку, суправаджае на прагулках, дапамагае падтрымліваць парадак у памяшканні, дзе знаходзіцца падапечны, інфармуе сваякоў аб стане здароўя.
Паслуга аказваецца або дома, або ў аддзяленні дзённага знаходжання ТЦСАН. Яна можа прадастаўляцца на ўмовах поўнай аплаты, а таксама на ўмовах частковай аплаты малазабяспечаным, адзінокім і непрацаздольным грамадзянам (60 працэнтаў тарыфу). Кошт паслугі ўстанаўліваецца мясцовымі органамі ўлады па сацыяльна нізкіх тарыфах.
Для афармлення неабходна звярнуцца ў ТЦСАН па месцы жыхарства і падаць заяву, дакумент, што засведчвае асобу, а таксама медыцынскія дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць дзённага догляду.
У 2025 годзе паслуга дзённага догляду аказана больш як 1,6 тыс. грамадзянам.