Павялічваць Рэгіянальную групоўку войскаў не плануецца. Аб гэтым заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, паведамляе БелТА.
«Рэгіянальную групоўку войскаў павялічваць не плануецца. Нам дастаткова таго, што ў нас ёсць. Узаемадзеянне, вядома ж, перш за ўсё з нашымі стратэгічнымі саюзнікамі, Расійскай Федэрацыяй, будзе толькі мацнець і паляпшацца. Учора гэта дакладна падкрэсліў Прэзідэнт. Планы ўсё вызначаны, парадак дзеянняў у нас ёсць. Застаецца толькі рыхтавацца самім і ўзнімаць адзінства і ўзаемадзеянне, вырашэнне ўсіх, перш за ўсё праблемных пытанняў», — сказаў Віктар Хрэнін.