Top.Mail.Ru

Хрэнін на зборы ў Лідзе: У падрыхтоўку тэрытарыяльных войскаў інтэграваны вопыт сучасных канфліктаў у свеце

Удзельнікі збору «Ваенная бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь» прайшлі тэарэтычную падрыхтоўку ў Лідскім райвыканкаме, паведамляе БелТА.


Да ўдзельнікаў збору звярнуўся міністр абароны Віктар Хрэнін. «Ваенна-палітычная абстаноўка ў свеце і непасрэдна вакол Рэспублікі Беларусь прадаўжае заставацца напружанай. А зыходзячы з прагнозу яе развіцця, тэндэнцый да нармалізацыі ў сярэднетэрміновай перспектыве не прадбачыцца. У першую чаргу гэта абумоўлена агрэсіўнай палітыкай краін калектыўнага Захаду і нашых бліжэйшых суседзяў у прыватнасці, — сказаў Віктар Хрэнін. — Так, прыкрываючыся лозунгамі аб „пагрозе з Усходу“, яны прадаўжаюць павялічваць ваенныя бюджэты, закупляць тэхніку і ўзбраенне, узводзіць уздоўж граніц нашай краіны агароджы, будаваць палігоны, праводзіць вучэнні і трэніроўкі, устанаўліваць мінныя палі. Пры іх непасрэдным удзеле сілкуецца і канфлікт ва Украіне».

«Кіраўнік дзяржавы, падводзячы вынікі комплекснай праверкі Узброеных Сіл, адзначаў, што „мірнага часу няма, вайна пачалася, мы жывём і працуем ва ўмовах вайны“. Мы гэта лобра разумеем і робім усё неабходнае, каб Узброеныя Сілы заставаліся ў баяздольным стане і былі гатовы выканаць пастаўленыя задачы адэкватна ў бягучай абстаноўцы», — адзначыў кіраўнік Мінабароны.

Паводле яго слоў, не застаецца ўбаку і сістэма тэрытарыяльнай абароны: «Паралельна з Узброенымі Сіламі ў сістэму падрыхтоўкі тэрытарыяльных войскаў інтэграваны вопыт сучасных ваенных канфліктаў, у тым ліку спецыяльнай ваеннай аперацыі. Прадаўжаецца актыўная работа па стварэнні цэнтра падрыхтоўкі тэрытарыяльных войскаў у Барысаве».

«Неабходна разумець, што толькі пры ўмове цеснага ўзаемадзеяння мясцовых органаў улады з іншымі органамі дзяржаўнага і ваеннага кіравання мы зможам дасягнуць неабходнага ўзроўню падрыхтоўкі насельніцтва і тэрыторыі да ўзброенай абароны дзяржавы», — рэзюмаваў Віктар Хрэнін.

Штогадовы збор «Ваенная бяспека і абарона дзяржавы» праходзіць пад кіраўніцтвам міністра абароны Віктара Хрэніна. У ім удзельнічаюць дзяржаўны сакратар Савета бяспекі, прадстаўнікі Міністэрства абароны, Генеральнага штаба і сілавых ведамстваў, кіруючы склад абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў, ваенныя камісары ​​абласцей і Мінска.

Мэта збору — павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі кіруючага складу абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў у пытаннях тэрытарыяльнай абароны

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю