4 жніўня салісткі разыгралі медалі ў тэхнічнай праграме. Хандошка набрала 263,3817 ачка і заняла другое месца сярод 16 дзяўчат. Ад іспанкі Ірыс Ція Касас, якая перамагла, беларуску аддзялілі менш за 25 сотых бала. Трэці вынік паказала немка Клара Бляер (258,0400). Днём раней Васіліна заваявала званне чэмпіёнкі Еўропы ў адвольнай праграме.
Раней у сваёй кар’еры Хандошка тройчы станавілася прызёрам чэмпіянатаў свету (2024 — бронза, 2025 — серабро і бронза). Шэсць гадоў таму на кантынентальным форуме ў Венгрыі наша спартсменка была трэцяй у тэхнічнай праграме. У сезоне Кубка свету — 2026 па сінхронным плаванні Васіліна выйграла шэсць узнагарод (1-4-1).