Як паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у апошнюю дэкаду красавіка да нас занясе досыць халодны вецер з поўначы кантынента.
У пятніцу ўмовы надвор’я ў Беларусі будуць вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і халодная паветраная маса. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-заходні парывісты, удзень месцамі моцны парывісты. Уначы на большай частцы тэрыторыі замаразкі ад нуля да мінус 3 °С, месцамі, а па паўднёвым захадзе ў многіх раёнах мінімальная тэмпература паветра складзе 1–5 °С цяпла. Тэмпература паветра ўдзень ад плюс 8 да плюс 14 °С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе падаць.
У суботу захаваецца ўплыў вобласці паніжанага атмасфернага ціску, днём чакаецца зрушэнне франтальнага раздзелу. Таму будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер заходняй чвэрці парывісты, днём пераважна па заходняй палове моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу 1–6 °С цяпла, па Віцебскай вобласці замаразкі да мінус 3 °С. Тэмпература паветра днём ад плюс 10 °С па поўначы да плюс 18 °С па паўднёвым захадзе краіны.
У нядзелю ўмовы надвор’я ў краіне будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, цэнтр якога будзе перамяшчацца з Фінскага заліва на Наўгародскую вобласць Расіі. Чакаецца пераважна воблачна. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер заходняй чвэрці парывісты, у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу да плюс 6 °С, па поўначы пры праясненнях замаразкі да мінус 2 °С, днём — 2–9 °С цяпла.
Сяргей КУРКАЧ