Паводле яе слоў, сістэма нарыхтовак у краіне працягвае ўдасканальвацца, таму сёлета былі ўнесены змяненні ў парадак прыёму сельскагаспадарчай прадукцыі і прадукцыі раслінаводства ў насельніцтва.
«Пры прыёме звыш адной тоны прадукцыі раслінаводства нарыхтоўчыя арганізацыі спажывецкай кааперацыі закупляюць яе толькі пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, а таксама даведкі аб наяўнасці прысядзібнага ўчастка», — паведаміла Аксана Скіндэр.
Як адзначылі ў Белкаапсаюзе, такі механізм дазваляе пацвердзіць паходжанне прадукцыі і зрабіць сістэму закупак больш празрыстай.
Як патлумачыла намеснік старшыні праўлення, гэты падыход вывераны часам і ўведзены для таго, каб выключыць выпадкі, калі дробныя аптовыя перакупшчыкі здавалі нарыхтоўчым арганізацыям прадукцыю, набытую ў іншых вытворцаў.