Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў хлуснёй, што для ўдзелу ў прапанаваным Прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам Савеце міру трэба ўнесці $1 млрд. Пра гэта ён заявіў журналістам у Мінску, паведаміла БелТА.
Адказваючы на пытанне аб рэальных умовах уваходжання ў Савет міру і чутках на прадмет таго, што для гэтага трэба ўнесці $1 млрд, Прэзідэнт падкрэсліў: «Гэтыя хворыя людзі ў чарговы раз схібілі (якія гавораць і пішуць пра гэта. — Заўв. БелТА). Проста трэба чытаць дакумент. Ніякіх грошай не трэба».