Інтэрактыўны праект «Караоке з аркестрам» рыхтуе ўстанова культуры «Магілёўскія гарадскія аркестры». 30 верасня магіляўчан запрашаюць стаць удзельнікамі займальнай музычнай праграмы. Пра гэта расказалі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага гарвыканкама.
Па словах дырэктара ўстановы «Магілёўскія гарадскія аркестры» Аляксандра Гарадкова, спяваць неабавязкова: на творчым мерапрыемстве значна важней жывыя эмоцыі і драйв.
— Канцэрт будзе складацца з суцэльнага інтэрактыву, удзельнікамі якога будуць самі гледачы. На сцэне прагучыць мікс з правераных часам шлягераў 80-х і 90-х, а таксама лідараў сучасных топ-чартаў. Кожны знойдзе песню па душы.
Праект дае шанц выйсці да мікрафона і выканаць любімы хіт у суправаджэнні легендарнага магілёўскага калектыву. У гарвыканкаме ўдакладнілі, што арганізатары адмаўляюцца ад фанаграм і абяцаюць толькі жывы і магутны гук.
— Усё роўна, спяваеце вы прафесійна ці толькі для самых блізкіх, таму што высакакласныя музыканты і салісты духавога аркестра дапамогуць кожнаму адчуць сябе на сцэне ўпэўнена і стаць сапраўднай зоркай вечара.
Пляцоўкай мерапрыемства стане канцэртная зала філіяла Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу на вуліцы Першамайскай, 117, абласнога цэнтра.