Top.Mail.Ru

«Хацелася ўстаць некалькі разоў». Глядач пра канцэрт-рэквіем «Кожны трэці»

Глядач канцэрта-рэквіема «Кожны трэці» Улада Селіна падзялілася з БелТА сваімі ўражаннямі ад праекта, які 9 верасня другі раз паказалі на сцэне Вялікай канцэртнай залы «Кастрычніцкі».


«У час канцэрта вельмі хацелася ўстаць некалькі разоў, таму што кожная старонка сцэнарыя прасякнута светлай памяццю, сучаснасцю і будучыняй, таму што мы помнім не толькі мінулае, але і гэту мінуту. Я лічу, каб нешта зразумець, трэба нешта пражыць, а пражыць мы можам вось так, калі дух захоплівае і на вачах з’яўляюцца слёзы. І не трэба саромецца плакаць. Нізкі паклон тым, хто аднойчы прыдумаў гэты праект, і вельмі рада, што ў Беларусі ёсць такі Прэзідэнт, які жыве вашымі інтарэсамі і заахвочвае такія пачынанні», — сказала Улада Селіна, дадаўшы, што любіць беларускую мову і паважае беларускую культуру.Сям’я Улады таксама звязана з Беларуссю. У 1929 годзе ў час службы ў Быхаве яе дзядуля пазнаёміўся з яе бабуляй, а ў 1932 у Магілёве нарадзілася яе маці. Пяць гадоў таму Улада адвезла частку сямейнага архіва ў Быхаў, і цяпер у Быхаўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі знаходзяцца пісьмы, малюнкі і фатаграфіі яе дзеда.




«Мая бабуля была вернай спадарожніцай дзеда, які загінуў смерцю храбрых у Вялікай Айчыннай вайне. Яны разам з маці перажылі блакаду. У мяне ёсць дзённікавыя дзядуліны запісы, і частку свайго сямейнага архіва я хачу адвезці ў яшчэ адзін беларускі музей, паколькі памяць павінна жыць менавіта так», — падкрэсліла Улада Селіна.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю