Беларускія сінхраністкі Васіліна Хандошка і Дар’я Федарук увайшлі ў дзясятку лепшых у дуэце на чэмпіянаце свету па водных відах спорту ў Сінгапуры, паведамляе БелТА.
Спаборніцтвы дуэтаў у тэхнічнай праграме стартавалі 18 ліпеня. У пятнічнай кваліфікацыі Хандошка і Федарук занялі апошняе прахадное (12-е) месца сярод 39 пар, апярэдзіўшы найбліжэйшых саперніц усяго на паўтара ачка. 21 ліпеня ў фінале беларускі атрымалі за сваё выступленне 277,4267 бала і размясціліся на сёмым радку. Перамогу ў гэтай дысцыпліне атрымалі сёстры Аляксандры з Аўстрыі, тройку прызёраў дапоўнілі дуэты з Кітая і Расіі.
У аўторак, 22 ліпеня, Васіліна Хандошка паспрачаецца за прызы ў адвольнай праграме салістак, раней лідэр нашай каманды заваявала серабро ў тэхнічнай праграме. Таксама заўтра адбудзецца фінал груп у тэхнічнай праграме з удзелам беларускіх сінхраністак.
Фота: НАК