«Віцебск» прадоўжыў пераможную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце беларускай хакейнай экстралігі сезона-2025/26, паведаміла БелТА.
У сераду, 7 студзеня, паўночнікі гасцявалі ў «Шахцёра» ў Салігорску. Пасля стартавай трэці хакеісты «Віцебска» саступалі з лікам 0:1, але ў другім перыядзе паразілі чужыя вароты тройчы запар. Удзел ва ўсіх галявых атаках «мядзведзяў» прыняў нападаючы Аляксандр Ганчароў, у актыве якога шайба і два асісты. У заключнай 20-хвілінцы каманды абмяняліся дакладнымі кідкамі, фінальная сірэна зафіксавала лік 4:2 на карысць «Віцебска».
Дзеючыя віцэ-чэмпіёны Беларусі здабылі пятую Вікторыю запар, у кожным з матчаў пераможнай серыі Ганчароў адзначаўся выніковымі дзеяннямі. Усяго на гэтым адрэзку форвард паўночнікаў набраў 9 (3 + 6) ачкоў. Віцябчане займаюць чацвёртае месца ў турнірнай табліцы пасля 38 тураў, «Шахцёр» ідзе шостым, адстаючы на два балы (50 супраць 52). Гульнявую праграму 7 студзеня завершыць вячэрні паядынак «Брэста» і «Нёмана».