Top.Mail.Ru
100

Хакеісты мінскага «Дынама» згуляюць з «Тарпеда» ў Ніжнім Ноўгарадзе

Мінскія дынамаўцы сёння правядуць другі матч выязной серыі ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе БелТА.



Другі прыпынак падапечныя Дзмітрыя Квартальнава зрабілі ў Ніжнім Ноўгарадзе, дзе прымаць «зуброў» будзе «Тарпеда». Абедзве каманды гарантавалі выхад у плэй-оф Кубка Гагарына: мінчане з 76 ачкамі займаюць трэцяе месца на Захадзе, валжане ідуць следам у двух балах ззаду. Гасцявое турнэ «Дынама» пачало з паражэння ад «Лакаматыва» па булітах, «Тарпеда» здабыла дзве дамашнія вікторыі запар — над «Шанхайскімі драконамі» і «Ак Барсам».

У сямі матчах гэтага месяца ў каманд ідэнтычныя паказчыкі: чатыры перамогі і тры няўдачы. У цяперашнім сезоне мінчане і ніжагародцы гулялі паміж сабой тройчы, і кожны раз мацнейшымі у гэтай пары былі хакеісты сталічнага клуба (3:2, 7:1, 2:1). Заключная сустрэча «зуброў» і «аленяў» у рэгулярным чэмпіянаце стартуе ў 17.00.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю