Top.Mail.Ru
131

Хакеісты мінскага «Дынама» згуляюць са СКА ў Санкт-Пецярбургу

Мінскія дынамаўцы сёння правядуць трэці матч бягучай выязной серыі ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе БелТА.



Прымаць падапечных Дзмітрыя Квартальнава будзе піцерскі СКА. Гасцявое турнэ мінчане пачалі 15 студзеня з паражэння ад «Поўначсталі» (4:6), а два дні таму ў дынамаўскім дэрбі абыгралі маскоўскіх аднаклубнікаў (3:2). «Армейцы» адкрылі дамашнюю серыю ў пятніцу, нечакана саступіўшы аўтсайдару Захаду «Сочы» (1:2). Каманда з Санкт-Пецярбурга з 53 ачкамі займае сёмае месца ў канферэнцыі, у «Дынама» на восем балаў больш і трэцяя пазіцыя.

Папярэдні паядынак сапернікаў адбыўся 26 снежня на «Мінск-Арэне», тады мацнейшымі з лікам 4:1 былі «армейцы». Першая гульня клубаў у сезоне 19 верасня таксама завяршылася на карысць СКА (3:2). Трэцяе супрацьстаянне мінчан і пецярбуржцаў у цяперашняй рэгулярцы стартуе ў 19.30. Нападаючы «зуброў» Сэм Энас набірае ачкі на працягу дзесяці матчаў запар і сёння мае шанц пабіць свой жа рэкорд клуба па працягласці выніковай серыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю