Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» удачна завяршыў заключную выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2025/26, паведаміла БелТА.
У трэцім матчы далёкаўсходняга турнэ бабруйчане сустракаліся з «Сахалінскімі Акуламі». Ілья Кулакоў вывеў гасцей наперад на 36-й хвіліне паядынку, яшчэ да перапынку другую шайбу беларусаў закінуў Кірыл Лазоўскі. У сярэдзіне заключнай трэці Багдан Папоўскі ўстанавіў канчатковы лік — 3:0 на карысць «Дынама-Шынніка». Галкіпер нашай каманды Яўген Прохараў аформіў шатаўт з 16 сейвамі.
Раней у выязной серыі бабруйскі клуб перамог «Амурскіх Тыграў» у Хабараўску (5:1) і ўступіў «Тайфуну» ва Уладзівастоку (3:4, па булітах). Падапечныя Яўгенія Летава займаюць сёмае месца ў «Залатым» дывізіёне Заходняй канферэнцыі, адстаючы ад зоны плэй-оф (топ-5) на шэсць ачкоў. Рэгулярны чэмпіянат «Дынама-Шынніка» завершыць пяціматчавая дамашняя серыя, якая пройдзе з 12 па 21 сакавіка.