Top.Mail.Ru
240

Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі пяты матч запар у МХЛ

Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» з перамогі пачаў чарговую выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2025/26, паведамляе БелТА.

Першы паядынак гасцявога турнэ падапечныя Яўгена Летава правялі ў Туле супраць мясцовага «АКМ-Юніёра». Ключавым у гэтым матчы апынуўся другі перыяд, у якім бабруйчане паразілі чужыя вароты тройчы: шайбы закінулі Гардзей Іванюшын, Аляксандр Яцэнка і Глеб Корзун. У заключнай трэці каманды абмяняліся галамі, у складзе гасцей вызначыўся Мікіта Хадаровіч. Фінальны лік — 4:1 на карысць «Дынама-Шынніка». 

Такім чынам, Бабруйскі клуб падоўжыў пераможную серыю да пяці матчаў. Наша каманда з 18 ачкамі займае пятае месца ў табліцы «Залатога» дывізіёна Заходняй канферэнцыі МХЛ. Наступны паядынак на выездзе юныя дынамаўцы правядуць 14 кастрычніка супраць падмаскоўнага «капітана».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю