Top.Mail.Ru
179

Хакеісты аршанскага «Лакаматыва» перапынілі серыю паражэнняў у экстралізе

«Віцебск», «Лакаматыў» і «Хімік» атрымалі перамогі ў матчах 24-га тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай экстралігі сезона-2025/26, паведамляе БелТА.



Усе матчы вечара адбыліся на Віцебшчыне, у абласным цэнтры прайшоў паядынак «Віцебска» і «Металурга». Гаспадары паразілі чужыя вароты па два разы ў першым і трэцім перыядах, жлабінчане нанеслі пару дакладных кідкоў за ўсю гульню. Фінальны лік — 4:2, для дзеючых віцэ-чэмпіёнаў краіны гэтая перамога стала шостай у сямі апошніх сустрэчах.

Паралельна ў Оршы мясцовы «Лакаматыў» перапыніў серыю з сямі паражэнняў — «чыгуначнікі» ўсухую абыгралі «Гомель» (3:0), шатаўт аформіў галкіпер аршанцаў Уладзіслаў Карачун. У яшчэ адным паядынку дня «Хімік» дома быў мацнейшы за «Авіятара» (2:1), абедзве шайбы навапалачан у канцы трэцяга перыяду закінуў Арцём Зямлянкін.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю