Top.Mail.Ru
248

«Хачу выступаць за Беларусь»: Сабаленка выказалася аб змене грамадзянства

Першая ракетка свету не збіраецца мяняць «спартыўную прапіску» і працягне прадстаўляць родную краіну на сусветнай арэне.



«Я заўсёды з гонарам прадстаўляла сваю невялікую краіну. Адчуваю, што натхняю дзяцей у нас дома. І змена грамадзянства — гэта не пра мяне. Я не хачу здраджваць гэтым дзецям.

Я хачу выступаць за Беларусь, каб дзеці ў нас бачылі, што я гуляю на высокім узроўні, і разумелі: калі я змагла прайсці шлях з маленькай краіны да вяршыняў, значыць, і яны таксама могуць», — сказала Сабаленка напярэдадні выставачнага матчу «Бітва палоў» з аўстралійскім тэнісістам Нікам Кір’ёсам. Гэты паядынак пройдзе 28 снежня ў Дубаі (ААЭ). Пры гэтым Сабаленка заявіла, што ўпэўнена ў сваёй перамозе.

Чытайце таксама: Сабаленка завершыць год лідарам сусветнага рэйтынгу WTA

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю