Камітэт дзяржкантролю праверыць гандлёвыя сеткі на наяўнасць айчыннай бульбы. Праверкі будуць ахопліваць усю краіну, паведамілі ў КДК.
- Акрамя таго, беларусы змогуць 8 мая паведаміць аб адсутнасці бульбы ў магазінах і цэнах на яе на «гарачую» лінію камітэта. Званкі будуць прымацца з 9:00 да 17:00 па нумары 191. Інфармацыю таксама можна даслаць праз чат-бот у тэлеграм-канале КДК.
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1» паведаміў, што сам быў у магазіне, і «звярнуў увагу, што ёсць бульба». Пры гэтым ён прызнаў, што ў шэрагу выпадкаў у бульбы «дзесьці пашкоджанні, умоўна кажучы, драцянікам». Але ён не ўбачыў у гэтым вялікай праблемы.
- Між тым, у 2024 годзе Беларусь стала найбуйнейшым пастаўшчыком бульбы ў Расію, зрушыўшы з першага месца Егіпет. Па дадзеных СМІ, Беларусь адправіла ў Расію рэкордныя 193,8 тысячы тон бульбы.