Застолле ў Баранавіцкім раёне скончылася для мясцовай жыхаркі непрыемнымі наступствамі, пра гэта расказалі ў ДКСЭ.
Падчас вячэры 57-гадовая госця адцягнула сваю ўвагу на мабільны тэлефон і не пачула, як да яе звярталася 47-гадовая гаспадыня кватэры. Тады апошняя, каб прыцягнуць да сябе ўвагу, кінула ў знаёмую катлету ў паніровачных сухарах.
Нечаканы прылёт мяснога вырабу пашкодіў левае вока жанчыны.
Пацярпелая жанчына звярнулася да медыкаў. У яе была зафіксаваная рана рагавіцы і склеры левага вока, якая ўскладнілася паражэннем сасудзістай абалонкі вока і зніжэннем вастрыні зроку.
Цялесныя пашкоджанні былі кваліфікаваны экспертамі як менш цяжкія па прыкмеце значнай стойкай страты агульнай працаздольнасці.
Фота з адкрытых крыніц