Top.Mail.Ru
133

«Катацца для задавальнення, максімальна выкладваючыся». Фігурыстка Сафонава аб планах на Гульні-2026

Беларуская фігурыстка Вікторыя Сафонава правяла першую афіцыйную трэніроўку ў Мілане перад стартам на XXV Зімовых Алімпійскіх гульнях, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК.


Удзельніцы турніру ў жаночым адзіночным катанні пакажуць кароткія праграмы 17 лютага. Медалі будуць разыграны 19 лютага па выніках выступлення ў адвольнай праграме.

«У час афіцыйнай практыкі я зразумела, што лёд тут крыху іншы, я прывыкла катацца на іншым. Не скажу, што ён горшы ці лепшы, проста іншы. Што ж датычыцца пракату, то не ўсім задаволена. Пачатак быў не вельмі, але я спішу гэта на адаптацыю. У далейшым усё зрабіла добра, беспамылкова. Яшчэ дастаткова часу патрэніравацца перад кароткай праграмай, — сказала Сафонава. — У Мілане хачу катацца як душа жадае і адчуць усю гэту атмасферу, максімальна выкладваючыся. На старт я выйду пад першым нумарам. На этапах Гран-пры Расіі таксама заўсёды адкрываю спаборніцтвы, таму мне не прывыкаць. Стараюся аб гэтым не думаць, трэба проста выйсці і выканаць праграму без памылак».


XXV Зімовыя Алімпійскія гульні сабралі ў Італіі 2900 атлетаў з 94 краін, нашу каманду прадстаўляюць сем спартсменак. Галоўны старт чатырохгоддзя завершыцца 22 лютага.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю