Top.Mail.Ru

Карпенка: Выбары Прэзідэнта завяршылі вялікі цыкл палітычнай мадэрнізацыі ў краіне

Выбары Прэзідэнта завяршылі вялікі цыкл палітычнай мадэрнізацыі ў краіне. Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» старшыня ЦВК Ігар Карпенка.


«Прэзідэнцкая выбарчая кампанія завяршыла вялікі цыкл палітычнай мадэрнізацыі, які быў абумоўлены унясеннем змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь», — сказаў Ігар Карпенка.

Кіраўнік ЦВК нагадаў, што ў Беларусі на дзяржаўным узроўні замацавана такое паняцце, як электаральны суверэнітэт. «Гэта паняцце ўвайшло ў Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, якая была зацверджана Усебеларускім народным сходам. І, вядома ж, пры ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у дзеючае выбарчае заканадаўства мы ўлічвалі тыя асноўныя напрамкі, якія неабходна забяспечыць з пункту гледжання абароны нашага электаральнага суверэнітэту», — адзначыў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю