Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час вялікай камандзіроўкі ў Гомельскую вобласць наведаў ААТ «Чырвоны мазыранін», перадае БелТА.
Для дэгустацыі была прапанавана як самая папулярная прадукцыя «Чырвонага мазыраніна» і фабрыкі «Спартак», так і навінкі.
Цукеркі «Кароўка» называюць хітом «Чырвонага мазыраніна». Іх да гэтага часу вырабляюць па сваёй класічнай рэцэптуры, якая не мянялася з 1947 года з выкарыстаннем сметанковага масла. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што добра ведае гэту прадукцыю.
Ад «Спартака» была прадстаўлена ў тым ліку лінейка прысмакаў без цукру, прадукцыя для дзяцей. Напрыклад, пячэнне «Печаняшкі», вафельныя вырабы «Крошкі-васьміножкі».
«Малайцы, робіце добра, — ацаніў Прэзідэнт. — Але не губляйце рынкі, і знешнія таксама», — арыентаваў кіраўнік дзяржавы.