Top.Mail.Ru

Кардыёлаг: Халадовыя кампрэсы дапамогуць пазбегнуць цеплавога ўдару ў спякоту

Кампрэсы можна рабіць з кавалачкаў лёду, грэлак, напоўненых халоднай вадой, або змочаных бінтоў, накладваючы іх на запясці і галёнкаступнёвы сустаў


Прымяненне невялікіх халадовых кампрэсаў дазваляе знізіць тэмпературу цела на адзін-два градусы і аблегчыць задачу арганізму па прадухіленні цеплавога ўдару, расказаў урач-кардыёлаг Дзяніс Пракоф’еў, перадае РІА «Новости».

«Мы выкарыстоўваем дадатковае ахаладжэнне. Прымяненне невялікіх халадовых кампрэсаў дае магчымасць на адзін-два градусы апусціць тэмпературу цела, што будзе аблягчаць задачу арганізму па прадухіленні цеплавога ўдару», — расказаў урач.

Паводле яго слоў, кампрэсы можна рабіць з кавалачкаў лёду, грэлак, напоўненых халоднай вадой, або змочаных бінтоў. Накладваць іх лепш за ўсё на запясці і галёнкаступнёвы сустаў — гэта дапамагае хутчэй знізіць тэмпературу цела, адзначыў медык.

Ён таксама дадаў, што ў спякоту важна выконваць пітны рэжым, насіць адзенне з натуральных тканін і абмяжоўваць фізічныя нагрузкі. Калі ж перагрэву пазбегнуць не ўдалося, варта неадкладна выклікаць хуткую дапамогу, паколькі цеплавы або сонечны ўдар — гэты небяспечны стан, які патрабуе медыцынскага ўмяшання, падагульніў урач-кардыёлаг.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю