Віктар Каранкевіч адзначыў, што значны вопыт работы на кіруючых пасадах у вядучых СМІ дапаможа Дзмітрыю Жуку эфектыўна ўзначаліць міністэрства. «Кіраўнік дзяржавы выразна абазначыў прыярытэтныя задачы работы. Жадаю вам сіл і энергіі разам з калектывам годна іх вырашаць, а таксама своечасова інфармаваць грамадзян аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, дасягненнях галін эканомікі, аб тым, якая работа праводзіцца для павышэння ўзроўню якасці жыцця людзей, і, вядома, аператыўна рэагаваць на дэструктыўную інфармацыю», — сказаў намеснік Прэм’ер-міністра.
Віктар Каранкевіч падзякаваў за работу на пасадзе міністра інфармацыі Марату Маркаву.
«Я выдатна разумею функцыі і задачы міністэрства, — адзначыў міністр інфармацыі Дзмітрый Жук. — Глабальныя задачы Прэзідэнт учора паставіў, а ў канцы нам усім сказаў: „Хлопцы, варыянтаў няма“. Таму будзем выконваць даручэнні. Я ўпэўнены, што ў нас усё атрымаецца, каманда сфарміравана тут вельмі кваліфікаваная, працаздольная. Будзем працаваць».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Дзмітрыя Жука кіраўніком Міністэрства інфармацыі 9 красавіка. Да гэтага Дзмітрый Жук займаў пасаду дырэктара — галоўнага рэдактара Выдавецкага дома «Беларусь сегодня».