Top.Mail.Ru

Каранік: Варта шчыра пагаварыць пра тое, чаго дасягнула наша краіна, а што не атрымалася


Дэлегат УНС, старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Каранік перад пачаткам другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу прызнаўся журналістам, што чакае сёння пачуць удумлівую, змястоўную ацэнку сітуацыі, якая складваецца як унутры, так і вакол Беларусі. 

— Варта шчыра пагаварыць пра тое, чаго дасягнула наша краіна, а што не атрымалася. 

Пасланне Прэзідэнта вызначыць вектар далейшага развіцця Беларусі, падкрэсліў Уладзімір Каранік. 

— У неспакойны час гэта вельмі важна для таго, каб мы захавалі бяспеку і стабільнасць унутры дзяржавы, забяспечылі недатыкальнасць граніцы, захавалі дынаміку развіцця. 

Яна ВАЛАСАЧ.

фота Лізаветы ГОЛАД.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю