Top.Mail.Ru

Каранік: Спробы рэабілітаваць, абяліць фашызм выклікаюць абсалютнае непрыманне ў кожнага разумнага чалавека

Сёння ў Беларусі — вялікая прэм’ера: гледачы змаглі пабачаць дылогію нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», прысвечаную тэме генацыда беларускага народа. Іх увазе былі прадстаўлена два фільмы — «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі».


Сярод першых гледачоў, якія прыйшлі сёння ў кінатэатр «Перамога», — і віцэ-прэм"ер Уладзімір Каранік. Перад сеансам ён падзяліўся сваім меркаваннем, чаму так важныя гэтыя фільмы для нашай краіны і не толькі яе.

— Мне даводзілася многа знаёміцца з матэрыяламі, якія датычыцца тэмы генацыду беларускага народа. І кожны раз у мяне з’яўляюцца змешаныя пачуцці. З аднаго боку — спачуванне і смутак  Смутак па тых мільёнах загубленых жыццяў беларусаў, якія забрала тая вайна. З іншага боку — гэта жах і абсалютнае непрыманне. Кожны раз, знаёмячыся з дакументамі, у галаве не ўкладваецца тое, што ўчынялі захопнікі на нашай зямлі... Я нават не ўяўляю, як чалавек можа называцца чалавекам пасля таго, як ён такое натварыў.

Лічу непрымальнай тую ідэалогію, якая прымала такія страшэнныя антычалавечыя формы .

Яна не мае права на існаванне. Таму ўсе спробы яе рэабілітаваць, неяк абяліць, натуральна, выклікаюць абсалютнае непрыманне ў кожнага разумнага чалавека. 

А яшчэ ў мяне ўзнікае пачуццё ўдзячнасці. Хочацца схіліць галаву перад усімі , хто, нягледзячы на ўсе жахі вайны, выстаяў і перамог.

Самае галоўнае: нам усім важна зразумець — мы павінны зрабіць усё, каб на нашай зямлі гэта ніколі не паўтарылася. 

Мы павінны данесці праўду аб вайне кожнаму беларусу. Таму такіх праектаў, як гэты, павінна быць як мага больш, каб кожны ўсвядоміў: разам мы можам захаваць мір і забяспечыць будучыню для наступных нашых пакаленняў. 

А яшчэ важна, каб за мяжой таксама паглядзелі гэтыя фільмы, паколькі там дзе-нідзе ўзнікаюць ідэі рэваншызму.

Мы павінны данесці праўду аб вайне, спасылаючыся на дакументы, архіўныя матэрыялы. Інакш мы паставім сваіх суседзяў і будучыя пакаленні пад рызыку вярнуць нацысцкую ідэалогію ў наша жыццё, а гэта непрымальна. Трэба заўсёды памятаць тую цану, якую наш народ заплаціў за Вялікую Перамогу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю