Ва ўрачыстай цырымоніі закладкі капсулы з пасланнем пад першы камень вялікай будоўлі, а таксама ўстаноўцы памятнай шыльды ўзяў удзел старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка.
Комплекс размесціцца па вуліцы Зарэчнай, узведзены будзе па аналагічным праекце, які быў рэалізаваны ў 2024 годзе ў Фаніпалі. Ён уяўляе сабой трохпавярховы будынак, у якім размесцяцца дзве чары басейна — малая і вялікая, Спартыўныя і трэнажорныя залы, залы для харэаграфіі і іншыя. Увесці ў эксплуатацыю новы ФАК плануюць у 2027 годзе, генпадрадчык будаўніцтва — Будтрэст № 3.
Як адзначыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама Уладзімір Губарэвіч, у Мінскай вобласці, як і ва ўсёй краіне, надаецца вялікая ўвага спорту, развіццю фізкультурна-спартыўнага руху. Ён таксама падкрэсліў, што ў кожным раённым цэнтры цэнтральнага рэгіёна сёння ёсць такія фізкультурна-здаровыя комплексы: «і мы на сённяшні дзень пераходзім у такія гарады, як Заслаўе, — дваццацітысячнікі. Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс будзе ўяўляць з сябе трохпавярховы будынак, у якім размесціцца сучасны басейн і шматфункцыянальная спартыўная зала. Карме таго, тут размесціцца гімнастычная, харэаграфічная і трэнажорная зала, якая зможа наведаць любую ахвоту».
Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ,
фота Лізаветы ГОЛАД.